Што такое #zerodiscriminationday?
1 сакавіка ва ўсім свеце адзначаюць Zero Discrimination day – дзень адмовы ад дыскрымінацыі. У 2014 годзе актывісты міжнароднай Праграмы ААН па пытаннях ВІЧ/СНІД абралі гэтую дату, каб прыцягнуць увагу да праблемаў тых, хто жыве з ВІЧ. Сёння гэты дзень аб’ядноўвае галасы людзей, якія сутыкаюцца з самымі рознымі відамі дыскрымінацыі па прыкмеце ВІЧ-статусу, інваліднасці, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, расы, нацыянальнасці, знешнасці, рэлігіі, узросту, паходжання, сацыяльнага статусу, месца жыхарства і г.д. Міжнародны сімвал кампаніі Zero Discrimination day – матылёк.

Чаму гэта важна?

КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ дзіцёнак з інваліднасцю становіцца ахвярай агрэсіі праз свае асаблівасці.

ТРОЕ З ПЯЦІ людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў не маюць працы.

У 2,6 РАЗОЎ ВЫШЭЙШАЯ рызыка падлеткавых суіцыдаў сярод ЛГБТ-людзей.

ЧАЦВЁРА З ПЯЦІ ЛГБТ-людзей, калі сутыкаюцца з гвалтам, не звяртаюцца па дапамогу праз страх дыскрымінацыі.

КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ чалавек, які жыве з ВІЧ, сутыкаецца з дыскрымінацыяй у медустановах.

КОЖНЫ ДРУГІ трансгендарны чалавек не адчувае сябе бяспечна ў грамадскіх прасторах.

Як далучыцца?

1) Спампуй для распаўсюду дадзеныя беларускай і міжнароднай статыстыкі, каб распавесці пра Дзень без дыскрымінацыі сваім сябрам, калегам, людзям, якія з табой жывуць альбо навучаюцца. Ты таксама можаш браць гэтыя інфаграфікі для распаўсюду ў мясцовых медыях.

2) Гавары адкрыта, што ты супраць дыскрымінацыі ў сацсетках з хэштэгам #zerodiscriminationday .

3) Скарыстайся Facebook-рамкай, каб змяніць аватарку ў профілі і распавесці сябрам, што ты не падтрымліваеш дыскрымінацыю.

Больш інфармацыі на сайце і на старонцы ў Facebook.